Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі "Восход-1" здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік.
1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і географ Мікалай Пржавальскі, амерыканская пісьменніца Харпер Лі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі "Лесвіца райская", якая распавядае пра манаскі шлях да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы, ды не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка ймгістая, летам будзе добры ўраджай збожжа.

Sputnik
, 12 красавіка 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/38/73675
Текущая дата: 17.11.2024