Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу



Дакументам зацверджаны Палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.



Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які развяваецца на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы флага - выява манумента Перамогі ў Мінску, ля падножжа якога размешчаны Вечны агонь.

На сцягу - надпіс залацістага колеру «Усебеларускі народны сход». У ніжняй частцы нагруднага знака - лаўровая галіна з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая агінае сцяг.

Звязда, 16 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/38/73727
Текущая дата: 17.11.2024