Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 61765 пацыентаў з COVID-19



У Беларусі на 30 ліпеня выздаравелі і выпісаны 61 765 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 67 665 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Усяго праведзена 1 288 586 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 553 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/380/54950
Текущая дата: 19.11.2024