Белорусский портал в Казахстане

«Белпошта» бясплатна даставіць паштоўку да Міжнароднага дня дружбы



РУП «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўку да Міжнароднага дня дружбы, які штогод адзначаецца 30 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Сёння ў шэрагу паштовых аддзяленняў краіны пройдзе акцыя «Дружба без межаў».

«У гэты дзень у кожнага ёсць магчымасць набыць паштоўку і павіншаваць з гэтым святам сваіх сяброў, напісаўшы некалькі цёплых радкоў, каб нагадаць, як яны важныя для вас, а РУП «Белпошта» бясплатна даставіць яе у любую кропку рэспублікі» — адзначылі на прадпрыемстве.

Віншаванні прымаюцца да адпраўкі толькі ў месцах правядзення акцыі. У ёй могуць удзельнічаць толькі фізічныя асобы.

У Мінску акцыя пройдзе з 15:00 да 17:00 у круглай зале паштамта.

Звязда, 27 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/381/54879
Текущая дата: 19.11.2024