Белорусский портал в Казахстане

У Мінску двое мужчын перавозілі ў аўтамабілі таксі наркотыкі. Іх затрымалі



Пра гэта паведамляе МУС.

Познім вечарам 23 ліпеня на лінію 102 паступіла паведамленне аб тым, што ў аўтамабілі аднаго з таксі-сэрвісаў знаходзяцца двое мужчын, якія перавозяць наркатычныя рэчывы. Каля 23:50 на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Брыкета быў заўважаны падобны па прыкметах аўтамабіль. Яго спынілі.

Пры аглядзе салона аўтамабіля супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на пасажыраў, у якіх пры сабе знаходзіліся адкрытыя шпрыцы і скрутак з крышталепадобным рэчывам белага колеру. Мужчыны былі затрыманыя і дастаўлены ў Фрунзенскае РУУС для далейшага разбіральніцтва. Са слоў затрыманых, на аўтамабілі таксі яны накіроўваліся дадому да аднаго з іх, рэчыва ў шпрыцы яны планавалі спажыць.

Канфіскаваныя ў аднаго з мужчын рэчывы былі накіраваны на даследаванне ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Паводле заключэння эксперта, у прадстаўленым на даследаванне рэчыве змяшчаецца асабліва небяспечнае наркатычнае рэчыва — альфа-PVP ў колькасці 0,0470 грамаў.

Высветлена, што абодва затрыманыя раней ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні з наркотыкамі.

У цяперашні час матэрыялы праверкі па дадзеным факце перададзеныя ў Фрунзенскі (г. Мінска) РАСК Рэспублікі Беларусь, дзе дзеянням аднаго з мужчын дадзена прававая ацэнка.

Звязда, 28 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/381/54887
Текущая дата: 19.11.2024