Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» змяняе ўмовы абмену білетаў на рэйсы, адмененыя з-за COVID-19



Карэктаваць авіябілеты можна да 30 сакавіка 2021 года ўключна.

Авіякампанія «Белавія» змяняе ўмовы абмену білетаў у выпадку адмены рэйсаў з-за COVID-19. З 24 ліпеня падаўжаюцца тэрміны падарожжа пры змене даты, а таксама дадаецца магчымасць змены маршруту ў рамках адной зоны праграмы «Белавія Лідар». 

У адпаведнасці з новымі правіламі, пасажыры могуць аднакратна змяніць дату палёту і / або маршрут без даплат ў рамках адной прэміяльнай зоны праграмы «Белавія Лідар» з перыядам падарожжа па 31 снежня 2021 года. Са спісам напрамкаў і ўзроўнямі прэміяльных зон можна азнаёміцца на сайце авіякампаніі ў раздзеле «Меню» — «Белавія Лідар» — «Як выдаткаваць балы». Змяненне маршруту падарожжа павінна адпавядаць правілам абранага тарыфу.

«Мы атрымліваем вялікую колькасць пытанняў пра магчымасць змены даты і маршруту падарожжа ў выпадку адмены рейса і разумеем занепакоенасць нашых пасажыраў адсутнасцю яснасці ў сітуацыі з распаўсюджваннем пандэміі. Таму было прынята рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў змены даты і маршруту падарожжа да канца 2021 года. Гэта дазволіць больш старанна прадумаць тэрміны і напрамак новай вандроўкі і адпачыць, калі не ў гэтым годзе, то ў наступным, без грашовых страт за ўнясенне карэкціровак у браніраванне авіябілета»,- пракаментаваў рашэнне кампаніі намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэкнамічнай дзейнасці Ігар Чаргінец.

У выпадку адмовы ад перавозкі з прычыны афіцыйнай забароны на ўезд / выезд неабходна да вылету рэйса праінфармаваць агента па месцы набыцця білета або службу падтрымкі авіякампаніі аб неабходнасці анулявання месцаў на рэйсе. У гэтым выпадку пасажыр таксама зможа змяніць дату вылету альбо маршрут з прымяненнем выкладзеных правілаў.

Для ўнясення змяненняў неабходна звярнуцца ў офісы продажаў або адправіць «Заяўку на змяненне квіткоў з аплатай праз інтэрнэт» на e-mail support@belavia.by або на факс +375 (17) 321-24-62.

Сяргей Расолька
Звязда, 25 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/382/54805
Текущая дата: 19.11.2024