Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 157 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 ліпеня
У 1320 годзе адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна.
У 1941 годзе пачала выдавацца "Менская газэта".
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Хто нарадзіўся 27 ліпеня
1876 год: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса, адна са стваральнікаў БСГ.
1955 год: Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец.
1981 год: Арцём Арашонак, беларускі пісьменнік, перакладчык.
27 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Стэфана Махрышчыцкага і апостала ад 70 Акілу.
Працягваецца ўборка ўраджаю. Калі не ідзе дождж, сяляне працуюць на полі. Лічылася, што калі абвязаць сябе поясам з саломы, спіна не будзе балець падчас цяжкай працы.
Калі раніцай сонца чырвонае і хаваецца за аблокі, днём будзе дождж. Сухі дзень прадвяшчае цёплую восень. Калі ж дзень дажджысты, непагадзь будзе трымацца яшчэ тыдзень.
Sputnik, 27 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/382/54848
Текущая дата: 19.11.2024