Трансляцыі мерапрыемстваў "Славянскага базару ў Віцебску" ў інтэрнэце набралі 7,5 млн праглядаў, паведаміў кіраўнік фестывалю, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі.
Фестываль у гэтым годзе з-за пандэміі прайшоў у іншым фармаце. Замест запланаваных дзевяці "Славянскі базар" доўжыўся чатыры дні. На думку Глеба Лапіцкага, гэта цалкам аптымальны варыянт.
"Мне не хапіла для паўнаты карціны яшчэ аднаго дня, каб рэалізаваць два праекты: уверцюру да фестывалю "Рок на ўсе часы" і канцэрт каманд КВЗ. Але рок-канцэрт перанесены на наступны год, а над КВЗ-праектам мы працуем", - адзначыў ён.
Паступова фестываль можа вярнуцца да сваёй традыцыі, калі праводзіліся дні культур Беларусі, Украіны і Расіі.

У цяперашніх умовах, калі многія госці не змаглі прыехаць на фестываль, арганізатары пастараліся, каб пра форум даведалася як мага больш чалавек.
"Трансляцыі мерапрыемстваў на сайце фестывалю і ў яго групе ў "Аднакласніках" набралі 7,5 млн праглядаў. У Летнім амфітэатры прайшло сем асноўных падзей, іх наведалі больш за 35 тыс. гледачоў", - сказаў Глеб Лапіцкі.

Падвядзенне адміністрацыйна-фінансавых вынікаў яшчэ наперадзе, але папярэдне фестываль выходзіць на 80 працэнтаў акупнасці.
"Нельга забываць, што ёсць праекты, якія па сутнасці сваёй не могуць акупіцца, напрыклад конкурсы. Калі адмовіцца ад іх, то цікавасць да фестывалю знікне. Без конкурсаў, моладзевых, вулічных і іншых праектаў не будзе свята, атмасферы", - адзначыў Глеб Лапіцкі . Ён таксама падзякаваў спонсарам і партнёрам за фінансавую дапамогу ў правядзенні фестывалю.
24 ліпеня 2020, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/383/54909
Текущая дата: 19.11.2024