Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўстанавілі перыядычнасць работ па прыбіранні пад`ездаў



Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 12 чэрвеня 2020 года нумар 7, якая афіцыйна апублікавана 2 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі ўстанавілі пералік работ па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома і перыядычнасць іх выканання. 

Згодна з дакументам сухое прыбіранне дапаможных памяшканняў ад смецця на першых паверхах (першай прыпыначнай пляцоўцы ліфта) і кабін ліфтаў будзе ажыццяўляцца не радзей за два разы на тыдзень. Сухое прыбіранне дапаможных памяшканняў, акрамя тэхнічных, ад смецця ў дамах без ліфтаў будзе выконвацца не менш за адзін раз на тыдзень, а ў жылых дамах з ліфтамі - не радзей за два разы ў месяц. Мыць дапаможныя памяшканні, акрамя тэхнічных, у дамах без ліфтаў будуць не менш за два разы ў месяц, а ў дамах з ліфтамі - не менш за адзін раз у месяц. Кабіны ліфтаў будуць мыць не радзей за адзін раз у месяц.

Праціраць сцены, дзверы, плафоны і ацяпляльныя прыборы вільготнай анучай, а таксама абмятаць пыл са столі трэба адзін раз у год. Прыбіранне падвала, тэхнічнага падполля, паддашка, тэхнічнага паверха і іншых тэхпамяшканняў таксама будзе праводзіцца не радзей за адзін раз у год. З такой перыядычнасцю будуць мыць вокны ў пад`ездах, а ачышчаць дошку аб`яў плануецца адзін раз на тыдзень.

Дэзынфекцыя, дэзынсекцыя (знішчэнне насякомых), дэратызацыя (знішчэнне грызуноў) будуць праводзіцца па меры неабходнасці.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

2 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/385/54388
Текущая дата: 15.10.2024