Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Сяргея Чарткова генеральным дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання.
Для Сяргея Чарткова гэта павышэнне. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка гендырэктара па камерцыйных пытаннях.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добра ведаў бацьку Сяргея Чарткова - Валерыя Чарткова, які ў свой час узначальваў Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання ("Магілёўтрансмаш") і быў прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
"Дастойны быў чалавек. Сапраўдны беларус. Вельмі хацелася б, каб і ў вас атрымалася работа", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка для новага кіраўніка "Магілёўліфтмаша".
"Дастойны быў чалавек. Сапраўдны беларус. Вельмі хацелася б, каб і ў вас атрымалася работа", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка для новага кіраўніка "Магілёўліфтмаша".
Як стала вядома, цяперашні кіраўнік прадпрыемства Барыс Кавалеўскі зняты з пасады за ўчыненне карупцыйнага злачынства.
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/385/54730
Текущая дата: 19.11.2024