Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.
«Працэс вяртання сталічных бальніц, перапрафіляваных пад лячэнне пацыентаў з COVID-19, да звычайнага рэжыму працы ідзе рэгулярна. На працягу некалькіх тыдняў мы па адной установе аховы здароўя выводзім», — распавёў Арцём Цуран.
Паводле яго слоў, на дадзеным этапе пад лячэнне такіх пацыентаў пакуль застаюцца задзейнічанымі 4 бальніцы. «Гэта дзве профільныя: гарадская інфекцыйная клінічная бальніца і гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца, а таксама 6-я (акрамя траўматалагічнага корпуса) і 4-я гарадскія клінічныя бальніцы», — адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, для лячэння пацыентаў з COVID-19 у гэтыя дні выкарыстоўваецца неўралагічны корпус 5-й гарадской клінічнай бальніцы. Плануецца, што ў бліжэйшыя два тыдні клініка пяройдзе да звычайнага рэжыму працы.
Звязда, 17 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/386/54687
Текущая дата: 19.11.2024