Гэта знакавы аб`ект для ўсёй сферы аховы здароўя абласнога цэнтра.
Дарослае аддзяленне новай палiклiнiкi — другая чарга маштабнага палiклiнiчнага комплексу па вулiцы Мазурава, будаўнiцтва якога распачалося ў Гомелi ў 2008 годзе. Першая чарга — дзiцячае аддзяленне — была ўведзена шэсць гадоў таму. Палiклiнiка для дарослага насельнiцтва, што цяпер рыхтуецца да адкрыцця, зможа прымаць каля 800 пацыентаў у змену.
Установа аховы здароўя не толькi аблегчыць работу трох палiклiнiк, якiя аказваюць меддапамогу жыхарам блiжэйшых мiкрараёнаў, але i стане значным медыцынскiм аб`ектам для ўсяго Гомеля.
На 15 тысячах квадратных метраў размясцiлася ўсё неабходнае — ад вузкапрофiльных аддзяленняў да дзённага стацыянара на 40 ложкаў. Тут ёсць водалячэбнiца з падводным душам-масажам i басейнам, у якiм могуць праводзiцца заняткi па аквагiмнастыцы. Акрамя таго, будзе працаваць аддзяленне электрафiзiялячэння з апаратамi магнiтатэрапii, лазератэрапii i крыятэрапii. Да паслуг пацыентаў — сучасныя залы ЛФК. Ёсць магчымасць практыкаваць механатэрапiю.
— На працягу больш чым пяцi гадоў у сферы аховы здароўя Гомеля прадумвалася пытанне i разглядалiся варыянты арганiзацыi амбулаторнай рэабiлiтацыi пацыентаў. На базе новай палiклiнiкi будзе адкрыта адпаведнае аддзяленне, — растлумачыла галоўны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской палiклiнiкi Кацярына Цытко.
Меддапамогу ў iм змогуць атрымлiваць не толькi пацыенты, замацаваныя тэрытарыяльна за палiклiнiкай.
— Сёння развiццё аховы здароўя iдзе па прынцыпе арганiзацыi так званых цэнтраў калектыўнага карыстання. Таму на базе новай палiклiнiкi плануецца развiваць шэраг агульнагарадскiх цэнтраў па пэўных кiрунках. У прыватнасцi, для Гомеля актуальна развiццё такога кiрунку, як уралогiя. Адпаведна, плануецца развiваць сучасны цэнтр уролага-андралагiчнай дапамогi, — дадала галоўны ўрач.
Перспектыва развiцця цэнтра амбулаторнай рэабiлiтацыi — адкрыццё вузкапрофiльных аддзяленняў, дзе дапамогу змогуць атрымлiваць пацыенты з неўралагiчнымi захворваннямi, з кардыяльнымi i траўматалагiчнымi паталогiямi. Усе гэтыя кiрункi плануецца ўкараняць паэтапна, а рэабiлiтацыйны працэс праводзiць у комплексе.
— Праграма медыцынскай рэабiлiтацыi будзе распрацоўвацца iндывiдуальна для кожнага. Асобны акцэнт — на пацыентаў з высокiм рэабiлітацыйным патэнцыялам. Мэта — поўнае аднаўленне працаздольнасцi чалавека i прыцягненне яго да эканамiчнага жыцця краiны, — падкрэслiла Кацярына Цытко.
Як унутры васьмiпавярховага будынка, так i на тэрыторыi, прылеглай да новай палiклiнiкi, прадугледжана безбар`ернае асяроддзе: панiжаны бартавы камень каля ўваходнай групы, уладкаваны санвузлы для аслабленых людзей i пацыентаў з iнвалiднасцю. Прапрацаваны ўсе неабходныя аспекты камфортнага знаходжання маламабiльных грамадзян ва ўстанове аховы здароўя.
Аўтар: Наталля Капрыленка
Звязда, 17 ліпеня 2020
Звязда, 17 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/386/54759
Текущая дата: 19.11.2024