Такое меркаванне выказаў начальнік штаба - намеснік камандзіра кадра асобнага батальёна сувязі (лінейнага) 60-га асобнага палка сувязі маёр Яўген Цярэшка.
"Робячы свой выбар, буду ўлічваць усё тое, што ўжо зроблена за гэтыя гады. Паглядзіце, якімі сталі беларускія гарады. Шмат увагі ўдзяляецца развіццю малых гарадоў, вёсак, сельскай гаспадаркі. Трэба аддаваць голас за таго чалавека, які паказаў сябе на справе, а галаслоўна можа кожны гаварыць, - сказаў Яўген Цярэшка. - Я негатыўна стаўлюся да ўсіх спроб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Усе гэтыя фэйкі і ўкіды ў інтэрнэце нацэлены на тое, каб падарваць нашу стабільнасць, сарваць выбарчую кампанію і ўкараніць кагосьці свайго звонку. Думаю, у нас разважны народ і ён не захоча страціць незалежнасць і суверэнітэт. Я буду галасаваць за стабільнасць".
Успамінаючы 1990-я гады, начальнік штаба падкрэсліў, што добра памятае гэты час.
"Я быў яшчэ дзіцём, але бачыў, як жылі бацькі тады. Зарплаты былі мізэрныя. Цяпер бацькі могуць сабе больш дазволіць, у тым ліку адпачынак на моры. Значыць, за гэты час многае змянілася, - адзначыў ён. - Мне таксама няма на што скардзіцца. У мяне добрая зарплата. Як ваеннаслужачаму мне выдзелілі крэдыт пад 5 працэнтаў на будаўніцтва жылля. На гэты момант знаходжуся ў кааператыве, у бліжэйшы час павінна пачацца будаўніцтва. А цяпер, пакуль здымаю жыллё, частку сродкаў мне кампенсуюць. Гэта значыць, дапамогу і падтрымку відаць".
14 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/387/54610
Текущая дата: 19.11.2024