Белорусский портал в Казахстане

Выстаўка графікі «Полымя ваенных дзён» адкрыецца 23 чэрвеня ў НББ



Адкрыццё выстаўкі графікі «Полымя ваенных дзён», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці, адбудзецца 23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі арганізатары.

На выставе будуць прадстаўленыя графічныя работы з фонду Беларускага саюза мастакоў. Аўтары работ — беларускія мастакі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыюць экспазіцыю графічныя работы народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Сюжэты серый аўтара напоўненыя жахам і трагедыяй чалавека, які апынуўся перад бесчалавечнымі абставінамі, перад жорсткай неабходнасцю ўдзельнічаць у іх. Дапоўняць экспазіцыю замалёўкі беларускіх графікаў — відавочцаў ваенных падзей: Яўгена Зайцава, Івана Ціханава, Сяргея Каткова, Віктара Сахненкі, Віктара Ждана, Мікалая Абрыньбы, Розы Дубар, Сяргея Раманава і Міхаіла Сеўрука.

Наведаць выстаўку можна да 15 верасня ў галерэі «Ракурс».

Звязда, 20 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/389/54246
Текущая дата: 15.10.2024