Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: перавароту ў краіне не будзе, майдана - тым больш



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, дзе ў тым ліку была ўдзелена ўвага сітуацыі, якая складваецца вакол Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Адной з асноўных тэм нарады Аляксандр Лукашэнка абазначыў арганізацыйныя пытанні выбарчай кампаніі і падтрымку ў гэтым плане ў рабоце ЦВК, асабліва што датычыцца тэхнічнага боку пытання. "Усё, што ЦВК папросіць, мы павінны аказаць гэту падтрымку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну расказаць пра бягучую абстаноўку: "Лідзія Міхайлаўна, я хачу, каб вы ўсё далажылі аб тым, што адбываецца (я сачу за сітуацыяй). І вакол ЦВК, і вакол вас, што адбываецца".

"Я ўсё бачу. Галоўнае, вы не перажывайце. У патрэбны час, у патрэбным месцы мы прывядзём усіх да прытомнасці. Перавароту ў краіне не будзе. Майдана - тым больш", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У нарадзе таксама прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман.

10 чэрвеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/392/54054
Текущая дата: 15.10.2024