Белорусский портал в Казахстане

Танец вады і светлавое шоу - незабыўнае відовішча чакае мінчан 3 ліпеня



Кульмінацыяй святкавання Дня Незалежнасці ў Мінску стане адкрыццё ў сталічным парку Янкі Купалы святломузычнага фантана, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Мінчан і гасцей сталіцы чакае ўнікальнае шоу ў акваторыі ракі Свіслач. Тут ужо каля месяца ў тэставым рэжыме працуе новы святломузычны фантан. Ён выкананы ў форме прамавугольніка даўжынёй 90 м і шырынёй 16 м. Водную феерыю ўтвараюць каля 200 струменяў, якія падымаюцца на вышыню да 30 м. Яны таксама могуць ствараць розныя эфекты, такія як бягучая дарожка, веер, лілея, бакавыя дугі, паваротныя струмені. Комплекс аснашчаны відэапраектарам і лазернай сістэмай для праецыравання малюнка на водную роўнядзь.

Танец вады і разнастайнасць ствараемых эфектаў з лазернай інсталяцыяй гледачы змогуць ацаніць у Дзень Незалежнасці з 20.00. Светлавое шоу завершыцца ў 23.00, але на гэтым сюрпрызы не закончацца - эстафету відовішчаў перахопяць майстры-піратэхнікі.

З 8 пунктаў горада Мінска неба адначасова расквеціць святочны феерверк. Гледачы могуць выбраць найбольш зручнае месца для назірання: у скверы "Старосцінская Слабада", у сталічных парках Перамогі, Чалюскінцаў, Янкі Купалы, Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, у раёне набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны". "Тыя, хто застаўся ў захапленні ад феерверка на 9 Мая ў Мінску ў гэтым годзе, дакладна не будуць расчараваны - шоу абяцаюць зрабіць не горшым. Будзе выкарыстана сучаснае абсталяванне", - запэўнілі ў Мінгарвыканкаме.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/393/54397
Текущая дата: 19.11.2024