Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: мы стварылі суверэнную дзяржаву, і мы гэту краіну нікому не аддадзім



Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што мае намер зрабіць усё неабходнае для захавання суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў 4 чэрвеня, прымаючы кадравыя рашэнні.

"Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэту краіну нікому не аддадзім, каб з яе здзекаваліся, дэстабілізавалі кожны дзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго складваецца ўражанне, што некаторыя патэнцыяльныя кандыдаты цяперашняй электаральнай кампаніі сапраўды прыйшлі і за нечыя грошы хочуць перавярнуць краіну, дэстабілізаваць абстаноўку. "А вы бачыце, за чые грошы", - заўважыў ён.

"Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе: краіну яны не атрымаюць. Мы яе два з лішнім дзясяткі гадоў, збіраючы па крысе, ствараючы гэту квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі з торбамі гэтых няшчасных, якія заўсёды пад бізуном хадзілі. Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе. Пад Мінскам мяжа была заходняя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

4 чэрвеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/395/53935
Текущая дата: 15.10.2024