Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскі драмтэатр удастоены звання "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь"



Калектыву Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

Адпаведная пастанова Міністэрства культуры нумар 45 падпісана 27 мая.

"Магілёўскі драмтэатр адзначаны за важкі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, выдатныя дасягненні ў мастацтве, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі", - адзначылі ў драмтэатры.

1 чэрвеня 2020, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/396/53868
Текущая дата: 15.10.2024