Белорусский портал в Казахстане

Ігар Марзалюк: «Беларусь – гэта Добрарусь, а беларускасць – гэта людзскасць»



Вядучы тэлеканала СТВ пра суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальную ідэю.

Ігар Марзалюк , вядучы СТВ: "Я лічу, што самы галоўны прыярытэт, без якога не будзе нічога – ні ў адной сферы, пра якую мы казалі – гэта адукацыя і навука. Вось той драйвер, які толькі і можа ратаваць Беларусь і рабіць яе па-сапраўднаму суверэннай і незалежнай краінай. Гэтым пераможам! Добрае беларускае сэрца і высокаякасныя тэхналогіі. Вось гэта тая стратэгема, якая павінна вызначаць усе сферы і накірункі нашага жыцця. Беларусь – гэта Добрарусь, а беларускасць – гэта людзскасць, гэта краіна добрых людзей, выдатных сэнсаў і магчымасцей. Утульна і хораша развівацца на сваёй зямле, у сваёй краіне. Любіць сваё і разам с тым не ганьбіць чужое. Вось гэта фундаментальны прынцып беларускай нацыянальнай ідэі."



Телеканал СТВ, 3 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/396/53998
Текущая дата: 15.10.2024