Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 55 369 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 760 549 тэстаў на каранавірус.
31 273 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 318 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 8 млн, пры гэтым больш за 437 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,1 млн. заражаных, Бразілія 888 тыс., Расія — 544 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 16 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/397/54131
Текущая дата: 19.11.2024