Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 52 520 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 697 011 тэстаў на каранавірус.
27 760 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 298 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,261 млн, пры гэтым 410 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2 млн. заражаных, Бразілія 711 тыс., Расія — 485 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 12 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/398/54086
Текущая дата: 19.11.2024