Падчас сённяшняй працоўнай паездкі ў Полацк Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў спрасціць набыццё закінутых сядзіб.
«Я гляджу на нашы маленькія вёсачкі, хутары, «неперспектыўныя» вёскі, як раней іх называлі, — і бачу, колькі кінутых прысядзібных участкаў, дамоў, і думаю: вось пандэмія падштурхнула ж нас да таго, каб людзі пайшлі ў вёскі і пачалі скупляць гэтыя ўчастачкі», — разважае Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даўно казаў: жывучы ў цэнтры Еўропы, не варта адмаўляцца ад прысядзібных участкаў.
«Хто не хоча займацца, прадаюць за шалёныя грошы. І едуць да нас, у гэтыя вёскі. Я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны не згубілі гэту магчымасць набыць у вёсцы, на аддаленым хутары кавалак зямлі, аднавіць дом ці пабудаваць невялікі, каб на выхадныя прыехаць, старых адвезці на нейкі час з горада», — заклікаў кіраўнік дзяржавы.
Звязда, 12 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/398/54091
Текущая дата: 19.11.2024