Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 10 чэрвеня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.

Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня

У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г.
У 1919 годзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

Хто нарадзіўся 10 чэрвеня

1883 год: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.
1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.
1972 год: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.

10 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Еўціхія.

Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – хатніх і дзікіх. У гэты час качаняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з`елі драпежнікі.

Калі 10 чэрвеня было шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. Тое ж прадракал і ціхі, бязветраны дзень.

Sputnik, 10 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/399/54048
Текущая дата: 19.11.2024