У Беларусі плануюць эксперымент па выпуску банкамі токенаў, адпаведны праект указа падрыхтаваны, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Згодна з праектам указа, у эксперыменце па стварэнні і размяшчэнні токенаў, правядзенні з імі іншых здзелак змогуць удзельнічаць 12 банкаў. Гэта Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Банк Дабрабыт, Парытэтбанк, БПБ-Ашчадбанк, Белгазпрамбанк, Банк БелВЭБ, БТА Банк, БСБ Банк, Банк "Рашэнне", РРБ-Банк, Беларускі народны банк. Эксперымент прапануецца правесці з 1 студзеня 2021 па 1 студзеня 2024 года.
Пры выпуску токенаў банкі змогуць прыцягваць ад нерэзідэнтаў замежную валюту і беларускія рублі, а ад рэзідэнтаў - толькі беларускія рублі. Атрыманне банкамі крыптавалют не дапускаецца. Банкам дазволяць таксама набываць токены трэціх асоб, у тым ліку токены іншых банкаў.
Плануецца, што Нацыянальны банк атрымае паўнамоцтвы ўстанаўліваць асаблівасці правядзення банкамі аперацый з токенамі і кантраляваць такую дзейнасць. З улікам магчымых рызык маштаб эксперыменту плануецца абмежаваць 10 працэнтамі нарматыўнага капіталу банкаў як па прыцягненні грашовых сродкаў, так і па іх прадастаўленні.
Банкі маюць права заключаць здзелкі з токенамі выключна праз пасрэдніцтва рэзідэнтаў ПВТ. Таму адказнымі за належную ідэнтыфікацыю ўладальнікаў токенаў банка будуць рэзідэнты парка.
10 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
10 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/399/54055
Текущая дата: 19.11.2024