Белорусский портал в Казахстане

Першы ў Беларусі фестываль клоўнаў пройдзе ў Бабруйску



Першы ў Беларусі фестываль "Клоўн-шоу-2018" пройдзе 1 красавіка ў Бабруйску, паведаміў галоўны рэжысёр гарадскога Палаца мастацтваў Анатоль Брычонак.

"Цікавасць да першага ў Беларусі фестывалю клоўнаў досыць вялікая. Да нас паступіла каля 30 заявак, у тым ліку з Расіі, Францыі, Германіі. Свой удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі 12 калектываў. Аргкамітэт пастараўся адабраць самых годных артыстаў і калектывы", - адзначыў галоўны рэжысёр.

Хэдлайнерамі першага праекта стане комік-дуэт "ОП-ПА!" з Масквы. Дуэт з`яўляецца лаўрэатам міжнародных фестываляў і конкурсаў у Амерыцы і Кітаі, удзельнікам розных тэлевізійных шоу.

Свята гумару стартуе ў буйных гандлёвых цэнтрах Бабруйска, затым з тэматычнымі праграмамі клоўны выступяць у дзіцячым доме, дзіцячым сацыяльным прытулку і ў дзіцячай бальніцы. А ўжо ў Палацы мастацтваў адбудзецца прэзентацыя клоўнаў і маштабная шоу-праграма.

"Калі мерапрыемства спадабаецца жыхарам Бабруйска, то мы плануем фестываль клоўнаў зрабіць штогадовым. Спадзяемся, што ён будзе пашыраць геаграфію ўдзельнікаў, а яго папулярнасць з году ў год будзе расці", - выказаў упэўненасць Анатоль Брычонак.

Звязда, 25 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/42944
Текущая дата: 08.05.2024