Белорусский портал в Казахстане

Грузінскія бізнесмены працуюць над адкрыццём Гандлёвага дома краіны ў Беларусі



Аб гэтым пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў расказаў у інтэрв`ю газеце "Аргументы и факты".

Што датычыцца адкрыцця Гандлёвага дома Грузіі, то гэта, безумоўна, будзе садзейнічаць папулярызацыі якаснай грузінскай прадукцыі ў Беларусі. Для рэалізацыі гэтага праекта ў бягучым годзе грузінскімі бізнесменамі ў Беларусі ўжо зарэгістравана кампанія "Натуральныя грузінскія прадукты", - расказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што Беларусі таксама цікавы рынак Грузіі. "Як я ўжо гаварыў, эканомікі Беларусі і Грузіі не канкурыруюць, а ўзаемадапаўняюць адна адну. Мы вырабляем тое, чаго няма ў Грузіі, і наадварот.

Рынак Грузіі цікавы яшчэ і тым, што, стварыўшы тут прадпрыемствы, атрымаўшы грузінскі сертыфікат, выпускаемая прадукцыя можа пастаўляцца ў краіны, з якімі Грузія заключыла пагадненні аб зоне свабоднага гандлю. Па колькасці заключаных дагавораў аб ЗСГ Грузія з`яўляецца лідарам у рэгіёне", - звярнуў увагу пасол.

Для беларускага боку цікавасць уяўляе больш шырокая прысутнасць на рынку Грузіі грузавой, камунальнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі.

"Нашы прадпрыемствы ўдзельнічаюць у адпаведных тэндарах. Мы стараемся паступова аднаўляць пастаўкі беларускай тэхнікі, якая калісьці займала дамінуючае месца ў Грузіі. Вядома, сёння ў свеце вялікая канкурэнцыя. Таму нам важна зноў пазнаёміць грузінскага спажыўца з беларускай прамысловай вытворчасцю, якая адпавядае самым высокім стандартам і па суадносінах цана/якасць вельмі прывабная", - сказаў Міхаіл Мятлікаў.

Ёсць шэраг праектаў у сферы сельскай гаспадаркі. Напрыклад, Грузіі цікавы вопыт Беларусі ў стварэнні сучасных высокатэхналагічных перапрацоўчых мяса-малочных прадпрыемстваў. Вядуцца перагаворы па стварэнні племянных цэнтраў, навучанні спецыялістаў.

Акрамя таго, грузінскі бок праяўляе цікавасць да ўзвядзення па беларускіх тэхналогіях цяплічных гаспадарак.

20 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/44248
Текущая дата: 30.04.2024