Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель аслабеў да еўра і расійскага рубля, але ўмацаваўся да долара



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 ліпеня беларускі рубель аслабеў да еўра і расійскага рубля, але ўмацаваўся ў адносінах да долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0047 рубля (0,2%) і склаў 2,3319 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0084 рубля (0,42%) да 1,99 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0023 рубля (0,07%) і склаў 3,1504 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 23 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent сталі расці і перавысілі адзнаку 73 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 20 ліпеня вырас да 63,39 расійскага рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/44259
Текущая дата: 05.05.2024