Белорусский портал в Казахстане

Медаль у гонар 20-годдзя МНС засноўваецца ў Беларусі



Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Беларусі засноўваецца юбілейны медаль "20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь".

Медалём будуць узнагароджвацца работнікі і грамадзянскі персанал сістэмы МНС за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне, за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Беларусі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны.

Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На правым баку - эмблема МНС, якую акружаюць беларускі арнамент і лаўровы вянок. На адваротным баку размешчана стужка з дэвізам ведамства - "Прафесіяналізм. Адвага. Гонар".

Расходы на выраб медалёў і пасведчанняў да іх будуць выдзелены са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/44301
Текущая дата: 06.05.2024