Белорусский портал в Казахстане

Перад выхаднымі на таргах беларускі рубель аслабеў да долара і расійскага рубля, умацаваўся — да еўра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 ліпеня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0118 рубля (0,51%) і склаў 2,32 рубля.

Курс долара вырас на 0,0029 рубля (0,15%) да 1,9922 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0034 рубля (0,11%) і склаў 3,1638 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. 26 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent пайшлі ў рост і таргуюцца блізу 75 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на 10.00 пятніцы павышаўся на 5 капеек — да 63,01 рубля, вынікае са звестак Маскоўскай біржы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/44321
Текущая дата: 28.04.2024