Белорусский портал в Казахстане

Прафілактычную кампанію праводзіць Мінскі цэнтр здароўя



Сталічныя медыкі на дзень зменяць месца працы. Сёння яны будуць прымаць пацыентаў у гандлёвых цэнтрах і аптэках.

Праверыць ціск, вагу і рост – медыкі правядуць кансультацыі ў гандлёвых цэнтрах. Атрымаць кансультацыю спецыялістаў можна з дзесяці раніцы да трэцяй гадзіны дня. Усім жадаючым правераць ціск, вагу і рост. Разам з тым спецыялісты дадуць парады, а пры неабходнасці накіруюць да лекара.



Задача – папярэдзіць сардэчныя і анкалагічныя хваробы. Кампанія ўжо стала традыцыйнай, яе праводзяць кожную першую сераду месяца. Кансультацыі спецыялістаў ужо атрымалі больш за 230 тысяч чалавек.

Тэлеканал ОНТ, 3 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/45181
Текущая дата: 05.05.2024