Белорусский портал в Казахстане

Арганізатар канала незаконнай міграцыі кінуў у Чавусах і Магілёве семярых індзійцаў



Праваахоўнікі раскрылі канал незаконнай міграцыі. У Чавусах і Магілёве аператыўнікі затрымалі індыйцаў, яны хацелі незаконна трапіць у Еўрасаюз, паведамляе МУС.

Замежнікі растлумачылі, што знаходзяцца ў Беларусі ўжо больш за месяц у чаканні знаёмага з Расіі. Ён абяцаў даставіць іх за мяжу, аднак у выніку пакінуў у гасцініцы.

"За паслугі 42-гадовы армянін узяў з кожнага нелегала па 1 тыс. еўра, а па прыездзе ў нашу краіну запатрабаваў ад іх яшчэ па 2,5 тыс. еўра. У пасажыраў грошай не аказалася, і ён папросту кінуў іх у Магілёве, абарваўшы усякую сувязь", - распавялі ў 11-м ўпраўленні(па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС.

Пяцёра пастаяльцаў страцілі надзею і праз сваю дыяспару ў Расіі арганізавалі зваротную паездку, яшчэ двое засталіся ў абласным цэнтры. У выніку ўсіх затрымалі аператыўнікі.

Індыйцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па ст.23.55 КаАП (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).

Звязда, 10 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/49182
Текущая дата: 06.05.2024