Белорусский портал в Казахстане

Пад Мінскам затрыманыя 23 нелегалы



23 незаконныя мігранты-выхадцы з Кеніі, Самалі, Пакістана і Афганістана — выяўленыя ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна. Пра гэта паведамляе МУС.

Па звестках ведамства, нелегалы прыбылі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам. Канчатковай кропкай іх маршруту павінен быў стаць Еўрасаюз. 

Усе незаконныя мігранты дэпартаваныя з краіны.

Праваахоўнікі высвятляюць асобы арганізатараў і памагатых канала міграцыі.

Звязда, 13 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/4/77457
Текущая дата: 02.04.2025