Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне памятны спецштэмпель да Дня Канстытуцыі



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне памятны спецштэмпель «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў РУП «Белпошта».

Да гэтай падзеі «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай А. Дызайнер праекта — Яўгена Беданік. Тыраж — 10 тыс.

Спецыяльнае памятнае гашэнне прайшло на паштамце Мінска.

Звязда, 16 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/40/73111
Текущая дата: 05.10.2024