Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 8 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 49 453 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 632 993 тэсты на каранавірус.
23 880 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 276 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць 6 чэрвеня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вірус аслабеў, і колькасць цяжка хворых змяншаецца.
«Усё гэта далося нялёгка, — сказаў Прэзідэнт. — Дзякаваць богу, што не абрынулася сістэма аховы здароўя... Нам пакуль, і думаю увогуле, удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыю, прытым, мы не закрывалі краіну... Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна стойкая, мудрая, моцная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй».
Па словах лідара, гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончана і з якой, на жаль, напэўна, мы будзем жыць яшчэ доўгі час.
«Я прашу гэта мець на ўвазе. А магіляўчанам, нягледзячы на тое, што вірулентнасць вірусу аслабела, быць вельмі асцярожнымі і берагчы старых. Не расслабляйцеся ні ў якім разе», — Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і да прафілактыкі трэба падысці са цвярозым розумам — бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай.
Што да ізаляцыі, Аляксандр Лукашэнка заўсёды выказваў гатоўнасць пры неабходнасці пайсці на любыя меры. Рашэнне можа быць прынятае любое, але пакуль у крайніх мерах няма патрэбы. І большым уплывам пагражае інфадэмія. Чацвёртая пандэмія, па словах Аляксандра Лукашэнкі — менавіта інфармацыйная.
«Нашы ўрачы навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму — адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў у нас дастаткова, і ўрачы прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы», — нагадаў Прэзідэнт.
Звязда, 8 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/400/53978
Текущая дата: 19.11.2024