Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 47 751 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 23 015 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 47 751 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 609 671 тэст на каранавірус.

23 015 чалавек больш не хварэюць яны былі выпісаныя.

Памерлі 263 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць 6 чэрвеня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вірус аслабеў, і колькасць цяжка хворых змяншаецца.

«Усё гэта далося нялёгка, — сказаў Прэзідэнт. — Дзякаваць богу, што не абрынулася сістэма аховы здароўя... Нам пакуль, і думаю увогуле, удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыю, прытым, мы не закрывалі краіну... Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна стойкая, мудрая, моцная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй».

Па словах лідара, гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончана і з якой, на жаль, напэўна, мы будзем жыць яшчэ доўгі час.

«Я прашу гэта мець на ўвазе. А магіляўчанам, нягледзячы на тое, што вірулентнасць вірусу аслабела, быць вельмі асцярожнымі і берагчы старых. Не расслабляйцеся ні ў якім разе», — Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і да прафілактыкі трэба падысці са цвярозым розумам — бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай.

Што да ізаляцыі, Аляксандр Лукашэнка заўсёды выказваў гатоўнасць пры неабходнасці пайсці на любыя меры. Рашэнне можа быць прынятае любое, але пакуль у крайніх мерах няма патрэбы. І большым уплывам пагражае інфадэмія. Чацвёртая пандэмія, па словах Аляксандра Лукашэнкі — менавіта інфармацыйная.

«Нашы ўрачы навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму — адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў у нас дастаткова, і ўрачы прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы», — нагадаў Прэзідэнт.

Звязда, 6 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/400/53984
Текущая дата: 19.11.2024