Лабараторныя даследаванні на інфекцыю COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі COVID-19, праводзіць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляецца ў Тelegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
Тут праводзіцца лабараторнае тэставанне на інфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу (ПЦР) на платнай аснове.
Кошт ПЦР-даследавання для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 41,38 руб., для нерэзідэнтаў — 56,63 руб.
Па завяршэнні тэставання на інфекцыю COVID-19 выдаецца вынік лабараторнага даследавання на рускай і англійскай мовах.
Звязда, 5 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/401/53959
Текущая дата: 19.11.2024