Белорусский портал в Казахстане

Дзяржава будзе кампенсаваць бацькам дзяцей-інвалідаў палову мытных пошлін пры ўвозе легкавых аўто



Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 188, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 140 ад 10 красавіка 2019 года "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў". 

Згодна з указам, норма аб кампенсаванні 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, распаўсюджваецца таксама і на бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

Раней такое кампенсаванне пошлін, падаткаў было прадугледжана для інвалідаў I або II групы, бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем`ях.

2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/402/53890
Текущая дата: 19.11.2024