Белорусский портал в Казахстане

Фотаконкурс "Шчаслівая сям`я - шчаслівая краіна" аб`яўлены ў Наваполацку



Пра гэта паведаміў дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.

Агульнагарадскі адкрыты фотаконкурс "Шчаслівая сям`я - шчаслівая краіна!", прымеркаваны да Дня Незалежнасці, аб`яўлены ў Наваполацку.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і месца пражывання. Работы прымаюцца па 21 чэрвеня ў намінацыях "Святое слова - маці", "Я беларус - я ганаруся...", "І ў нашай сям`і ёсць героі" і іншых. У кожнай з іх журы вызначыць па тры лепшыя фатаграфіі. Адзін з удзельнікаў атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Яго імя стане вядома па выніках адкрытага з 24 па 28 чэрвеня галасавання ў сацыяльных сетках, дзе будзе прадстаўлена галерэя ўсіх паступіўшых работ. Усе пераможцы будуць вызначаны да 3 ліпеня.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце музея і ў яго сацыяльных сетках.

Фотаконкурс праводзіцца па ініцыятыве Музея гісторыі і культуры горада сумесна з гарадской газетай "Новополоцк сегодня" пры падтрымцы Беларускага фонду міру.

3 чэрвеня 2020, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/402/53908
Текущая дата: 19.11.2024