Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 24 873 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 6 974 чалавекі



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 мая ў Беларусі зарэгістравана 24 873​ чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Усяго праведзена 284 445 тэстаў на каранавірус. Адкрыта 38 лабараторый. Па медыцынскіх паказаннях наладжана экспрэс тэставанне ва ўсіх рэгіёнах краіны для выяўлення перахварэлых коронавирусной інфекцыяй.

6974 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 142 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.

Абмеркоўвая сёння з членамі ўрада і кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта праект Указа «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ён вельмі паглыблены ў праблему захваральнасці. Ён запатрабаваў прагноз не па новай каранавіруснай інфекцыі, а непасрэдна па ўсіх пнеўманіях. 

«Не толькі ў нас — паўсюль праблема № 1 у лячэнні — гэта пнеўманіі. Што да пнеўманій, то ў нас, дзякуй богу, хоць і ёсць патроху па краіне прырост, але гэта ўжо не той прырост, які мы фіксавалі нават два-тры тыдні таму. Дай бог нам на гэтым узроўні вытрымаць», — падзяліўся кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка катэгарычна папярэдзіў, што за смяротнасць насельніцтва службовыя асобы «адкажуць галавой». Паказчыкі праз некаторы час забудуцца, лічыць Прэзідэнт, а памяць аб загінулых, якіх можна было выратаваць, застанецца.

«Жалезна трэба патрабаваць ад Мінздароўя і ўрачоў захавання жыцця людзей. Я аб гэтым у храме нядаўна казаў. І я гэта бяру на сур’ёзны кантроль», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 12 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/403/53425
Текущая дата: 15.10.2024