Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
Парламентарый пракаментаваў абстаноўку, якая складваецца ў Беларусі ў час збору подпісаў пры вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
"Часам узнікае адчуванне, што многія акцыі ў выніку праходзяць пад уплывам знешніх ігракоў, цэнтраў сілы, якія хацелі б паўплываць на ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі ў сваіх інтарэсах. Гэтага не можа дапусціць ніводная дзяржава свету. Таму такія спробы ўздзеяння па зразумелых прычынах будуць, безумоўна, спыняцца", - адзначыў Андрэй Савіных.

Беларусь - маладая дзяржава, хаця і з вялікай гісторыяй, і многія дзяржаўныя, у тым ліку дэмакратычныя, грамадскія традыцыі ў краіне фармуюцца якраз цяпер.
"Іх гісторыя не налічвае больш за 30 гадоў. Фарміраванне такіх грамадскіх традыцый патрабуе часу і магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе ўдзельнікі гэтага працэсу паводзяць сябе карэктна і працуюць на кансалідацыю, а не на раз`яднанне грамадства", - падкрэсліў парламентарый.

"Калі гэта ўмова не выконваецца, то ўзнікае вялізная колькасць беззмястоўных канфліктаў, і ў выніку пазітыўнага развіцця не адбываецца. Хутчэй наадварот, грамадства дэградуе ў сваёй здольнасці працаваць разам у інтарэсах краіны ў цэлым. Гэтых тэндэнцый ні ў якім разе дапускаць нельга", - дадаў Андрэй Савіных.
Некаторыя эксперты праводзяць паралелі паміж падзеямі ў Беларусі і ЗША, дзе адбываюцца беспарадкі і пагромы: у гарадах уведзена каменданцкая гадзіна, прэзідэнт Дональд Трамп заявіў аб гатоўнасці выкарыстоўваць армію. Андрэй Савіных лічыць, што аналогію можна правесці толькі ў частцы неабходнасці стрымання радыкальных дзеянняў, якія нясуць пагрозу жыццю і маёмасці мірных грамадзян.
"Падзеі ў Беларусі і ЗША супадаюць па часе, але, па сутнасці, прынцыпова розныя. Тое, што цяпер адбываецца ў Штатах, з`яўляецца канфліктам паміж рознымі сацыяльнымі групамі, якому цяжка знайсці мірнае вырашэнне. Больш таго, як мне здаецца, гэтыя супярэчнасці, у тым ліку расавыя, выкарыстоўваюцца рознымі групамі амерыканскага істэблішменту, якія цяпер знаходзяцца ў вельмі жорсткім супрацьборстве. Міру паміж імі, хутчэй за ўсё, быць не можа, камусьці давядзецца адысці. І гэта вельмі моцна абвастрае сітуацыю", - лічыць парламентарый.
2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/403/53898
Текущая дата: 18.11.2024