Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале @pressmvd, 29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці.
Сярод затрыманых і гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Дваім міліцыянерам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваныя.
Следчымі распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Звязда, 30 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/404/53818
Текущая дата: 18.11.2024