Белорусский портал в Казахстане

Беларусь займае 2-е месца ў СНД і 37-е месца ў свеце па колькасці праведзеных тэстаў



Паведаміла намесніца галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.

- Мы знаходзімся на другім месцы сярод краін СНД, пасля Расійскай Федэрацыі, па колькасці праведзеных тэстаў. Калі браць па свеце, то займаем 37-е месца, - такія лічбы агучыла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намесніца галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.

- Гэта, з аднаго боку, вельмі добра, але лічба без аналізу нам будзе мала што казаць. У нас (у Беларусі) гаворка ідзе пра мэтанакіраванае абследаванне тых кантынгентаў, у якіх рызыка дыягностыкі захворвання вышэй. Гэта кантакты першага ўзроўню, гэта асобы з пнеўманіямі, гэта іншыя групы. То бок, у нас выразная паслядоўная тактыка лабараторнай дыягностыкі. Я хачу сказаць пра тое, што мэтанакіраваная тактыка дазваляе выявіць максімальную колькасць выпадкаў і, самае галоўнае, правесці неабходныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць далейшаму распаўсюджванню захворвання, - патлумачыла спецыяліст.



Звязда, 6 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/405/53314
Текущая дата: 15.10.2024