Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 222 дні.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 мая

У 1761 годзе Шчучыну быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 23 мая

1959 год: Аляксандр Смалянчук, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі прыродазнавец Карл Ліней і польская пісьменніца і паэтка Марыя Канапніцкая.

23 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Сымона Кананіта – заступніка жанатых пар, земляробаў і скарбашукальнікаў. Менавіта на яго вяселлі Ісус ператварыў ваду ў віно. Пасля таго, як Сымон пайшоў за хрыстом, яго празвалі Зілот, што значыць "руплівец".

У народзе гэта прозвішча асацыявалася са словам "золата", менавіта таму апостал стаў ахоўнікам земляробаў, дзякуючы працы якіх на поле з`ўляецца залатое жыта, а таксама скарбашукальнікаў.

Лічылася, што зерне, пасеянае ў дзень памяці апостала, дае багаты ўраджай, але ў іншых рэгіёнах, наадварот, стараліся 23 мая не займацца ніякімі працамі на зямлі.

Калі ў гэты дзень ідзе дождж, то лета будзе джджыстым.

Sputnik, 23 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/405/53665
Текущая дата: 18.11.2024