Белорусский портал в Казахстане

БРСМ распрацаваў стыкеры “Кветкі Вялікай Перамогі” для меcенджара Telegram



Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне запусціў у месенджары Telegram серыю стыкераў “Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі”.

Новы стыкерпак, распрацаваны ў моладзевай арганізацыі да юбілею Перамогі, уключае візуалізацыю тэматычных малюнкаў “З Днём Перамогі!”, “9 мая”, “75 гадоў”, “Беларусь памятае”, а таксама знак праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” - кампазіцыю, якая складаецца з яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужачкі.

Захаваць стыкеры сабе ў калекцыю і скарыстацца імі ў гэтыя святочныя дні зможа кожны ахвотны, запрашаюць у Саюзе моладзі.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/406/53302
Текущая дата: 15.10.2024