Гэты дзень з`яўляецца сто сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 223 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 мая
У 1501 годзе быў асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільні.
У 1792 годзе Ашмянам нададзены герб.
У 1925 годзе выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільні газеты "Беларуская доля".
У 1928 годзе ў Вільні скончыўся судзебны працэс 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
У 1974 годзе быў заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.
Хто нарадзіўся 22 мая
1899 год: Мікола Чарнецкі, беларускі нацыянальны дзеяч.
1910 год: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і мовазнавец.
1931 год: Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнавец, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Вільгельм Рыхард Вагнер, брытанскі акцёр Лоўрэнс Аліўе і французскі акцёр і спявак армянскага паходжання Шарль Азнавур.
22 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікалая з горада Міры. У народзе цударворца празвалі святы Мікола Вясновы.
З гэтага дня пачынае добра расці трава. Добрай прыкметай лічылася, калі на Міколу ідзе дождж – тады можна чакаць багаты ўраджай збожжа. Сувязь святога з вадой на гэтым не заканчвалась – яго таксама лічылі заступнікам маракоў і рыбакоў. Яму маліліся і прасілі захаваць жыццё ў плаванні.
Sputnik, 22 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/406/53635
Текущая дата: 18.11.2024