Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 15828 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 3117 чалавек



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 мая ў Беларусі зарэгістравана 15828 (+911) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў.

Усяго праведзена 195 430 тэстаў на каранавірус.

3117 (+199) чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 97 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Звязда, 2 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/407/53234
Текущая дата: 15.10.2024