Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У Беларусі ў студзені-красавіку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1 130,3 тыс. кв.м жылля. Гэта на 6,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 12,8 тыс. новых кватэр.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 396,4 тыс. кв.м, або 35,1 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 301,6 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена 350,3 тыс. кв.м жылля, або 31 працэнт ад агульнага ўводу па краіне.
19 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
19 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/407/53598
Текущая дата: 18.11.2024