Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 мая ў Беларусі зарэгістравана 27 730 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 321 705 тэстаў на каранавірус.
8 807 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памер 156 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.
«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.
Каментуючы прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруса, Алена Богдан звярнула ўвагу, што на сёння панацэі ад COVID-19 няма.
«Таму што ўсе даследаванні вядуцца па абсалютна розных прэпаратах, якія дзейнічаюць на абсалютна розныя захворванні, нават паміж сабой часам лагічна не звязаныя. Гэта і прэпараты, якія мы выкарыстоўваем для лячэння малярыі, для лячэння нейкіх захворванняў, звязаных з аўтаіммуннымі парушэннямі. Гэта прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта прэпараты для лячэння рэўматоіднага артрыту», — распавяла яна.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага.
Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.
Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.
Звязда, 15 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/408/53506
Текущая дата: 18.11.2024