Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 мая
У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.
Хто нарадзіўся 16 мая
1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.
16 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.
У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з`яўлялася шмат малака.
16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з`явілася шчаў`е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.
Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.
Sputnik, 16 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/408/53515
Текущая дата: 18.11.2024