Белорусский портал в Казахстане

Батанічны сад збірае пластыкавыя кантэйнеры ў абмен на бясплатны білет



У Цэнтральным батанічным садзе распачаўся новы сезон, а разам з ім стартаваў і экапраект.

У краме “Кветкі” батанічнага саду будуць прымаць кантэйнеры для вырошчвання раслін. За 30 кантэйнераў, прыдатных для паўторнага выкарыстання, падораць білет - на адно наведванне за выключэннем дзён правядзення камерцыйных мерапрыемстваў.

Тэрмін дзеяння білета - да 31 снежня 2020 года.

З 1 мая Цэнтральны батанічны сад пяройдзе на летні рэжым працы. З аўторка па нядзелю ён будзе працаваць з 10:00 да 21:00. Выхадны дзень – панядзелак. Уваходны білет каштуе 8 рублёў. Льготны - 4 рублі (для школьнікаў, навучэнцаў каледжаў, студэнтаў дзённай формы навучання, пенсіянераў па ўзросту, у тым ліку з краін СНД).

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/409/53149
Текущая дата: 15.10.2024